Валерый Калясінскі — ЛЁС НУМІЗМАТЫЧНАЙ КАЛЕКЦЫІ ЭМЕРЫКА ГУТЭН-ЧАПСКАГА. “ЖЫЦЦЁ АЙЧЫНЕ, ГОНАР НIКОМУ”.

ЖЫЦЦЁ АЙЧЫНЕ, ГОНАР НIКОМУВалерый Калясінскі — ЛЁС НУМІЗМАТЫЧНАЙ КАЛЕКЦЫІ ЭМЕРЫКА ГУТЭН-ЧАПСКАГА. “ЖЫЦЦЁ АЙЧЫНЕ, ГОНАР НIКОМУ”.

Материалы Международной научной конференции, посвященной 180-летию со дня рождения Эмерика фон Гуттен-Чапского. Минск, 16-18 марта 2009 г. 


Беларуская моваРусский язык

Беларуская мова

ЛЁС НУМІЗМАТЫЧНАЙ КАЛЕКЦЫІ ЭМЕРЫКА ГУТЭН-ЧАПСКАГА – Валерый Калясінскі

Унікальныя нумізматычныя зборы Эмерыка Гутэн-Чапскага захоўваюцца ў філіяле Нацыянальнага музея Кракава, які носіць яго імя. Эмерык Чапскі ўзвеў будынак Музея і разам з калекцыяй перадаў гораду Кракаву. Гэта і забяспечыла захаванне калекцый. Гісторыя пабудовы музея і яго экспанаты дастаткова вядомы і апісаны. Нас цікавяць манеты і медалі, якія не трапілі ў Кракаўскі музей.

Вядома, што ў Кракаўскім музеі захоўваецца так званая «паланістыка», якая складаецца з манет і медалёў, якія чаканіліся ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Другая частка калекцыі, так званая «русістыка», у якую ўваходзілі манеты і медалі расійскага паходжання, была пакінута ў Станькаве на захаванне Каралю Чапскаму. Эмерык Чапскі вывез у Кракаў частку калекцыі, якая мела дачыненне да Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Ён выбіраў экспанаты па тэрытарыяльнай прыкмеце, а не па гістарычнай, навуковай ці матэрыяльнай каштоўнасці. Таму, ведаючы пра ўнікальныя зборы ў Кракаве, можна сцвяржаць і пра выключнасць «русістыкі». Поўных звестак пра гэты раздзел калекцыі Э.Чапскага няма, таму нельга адказаць на пытанне, якая частка калекцыі найбольш каштоўная.

У адрозненне ад Кракаўскіх збораў, лёс калекцыі, якая засталася ў Станькаве, да канца не высветлены. Новы ўладальнік Станькава Караль Чапскі быў Мінскім галавой з 1890 па 1901 год. Пры ўсіх сваіх добрых якасцях ён, на вялікі жаль Э.Чапскага, не пераняў захаплення бацькі калецыянаванне. Адмовіўшыся ад дзяржаўнага жалавання ў 1894 годзе, Чапскі за свой кошт рэалізаўваў у Мінску многія амбіцыёзныя праекты. Калекцыя магла разглядацца ім як матэрыяльная крыніца. Пасля смерці Чапскага ў 1904 годзе нашчадкамі калекцыі сталі яго жонка Марыя Чапская з Пуслоўскіх і малалетнія дзеці. Звесткі пра калекцыю губляюцца, як і сама калекцыя.

Ці можна ўзнавіць калекцыю «русістыкі» Э.Чапскага, якая засталася ў Станькаве? Манеты і медалі раздзела «паланістыкі» былі апісаны ў пяцітомным нумізматычным каталогу. Калекцыя «русістыкі» так і засталася некаталагізаванай. Узнавіць калекцыю «Русістыкі» і іншыя раздзелы дапамагаюць надчаканкі, якімі Э.Чапскі пазначаў сваю калекцыю. Надчаканка ўяўляе сабой маленькую літару «С», у сярэдзіне якой знаходзяцца рыска і кропка, якія сімвалізуюць радавы герб Гуттэн-Чапскіх «Ляліва». Рыска азначае маладзік, а кропка – шасціканцовую зорку. Памеры надчаканкі – каля аднаго міліметра. Літара «С» азначае першую літару прозвішча Чапскага па-польску.

Усе манеты і медалі Э.Чапскі пазначаў з аднаго боку. Гэта мог быць аверс ці рэверс. Клеймо псуе знешні выгляд манеты ці медаля, асабліва калі яны маюць нявялікі памер. З пачуццём жалю глядзіш на манеты і медалі добрага захавання, на якіх вылучаецца клеймо. Гэта адназначна псуе ўнікальныя творы медальернага мастацтва, вядомыя ў некалькіх ці адзіным экзэмпляры. Якімі падставамі кіраваўся ЭМерык Чапскі, ставячы асабістае клеймо на манету ці медаль? Можа, граф хацеў такім чынам абараніць сваю калекцыю ад крадзяжу ці прадчуваў яе знікненне.

У нашым выпадку клеймо на манеце ці медалі дае магчымасць атрыбуцыі да калекцыі. Не трэба толькі блытаць клеймо і контрмаркіроўку, калі пазначаліся манеты для грашовага абарачэння. На медалях контрмарка наогул не ставілася.

Расійскія манеты і медалі, а таксама нумізматычны матэрыял іншых краін, не прадстаўлены у Кракаўскім музее, разышліся па прыватных калекцыях і дзяржаўных музеях. Часам такія манеты можна бачыць у каталогах аукцыёнаў. В.Н.Рабцэвіч апісаў Манеты з надчаканкай Э.Чапскага са збораў Нацыянальнага музея ЗША пры Смітсонаўскім інстытуце (Вашынгтон).

Так склалася, што хаця асноўным заняткам Э.Чапскага была дзяржаўная служба і гаспадарчая дзейнасць, еўрапейскую вядомасць прынесла яму калекцыянаванне, якім ён займаўся апантана, але ў вольны час. Толькі апошнія два гады жыцця былі прысвечаны будаўніцтву музея і сістэатызацыі калекцыі.

Цікавасць да калекцыі Э.Чапскага мае і практычны сэнс у сувязі з планам па стварэнні музея ў палацава-паркавым комплексе чапскіх у Станькаве, дзе плануецца экспанаваць фотаздымкі манет і медалёў з калекцыі Э.Чапскага. Таксама можна па магчымасці сабіраць і вядомыя выявы манет і медалеў з раздзела «русістыкі». Упрыгожваннем музея павінны стаць і арыгінальныя рэчы. Калі вяртанне калекцыі з Кракава не можа і разглядацца, таму што ўсе экспанаты былі асабіста перададзены Э.Чапскім, то трэба спадзявацца толькі на вяртанне манет і медалёў з раздзела «русістыкі» і тых экземпляраў, якія не трапілі ў Кракаўскі музей.

Калясінскі Валерый Францавіч, скульптар, член бюро секцыі нумізматаў і член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў.

Русский язык (с помощью translate.google.ru — ПОМОГИТЕ УЛУЧШИТЬ КАЧЕСТВО ПЕРЕВОДА ДАННОЙ СТАТЬИ!)

СУДЬБА нумизматической коллекции Эмерика Гуттен-Чапского — Валерий Колесинский

Уникальные нумизматические собрания Эмерика Гуттен-Чапского хранятся в филиале Национального музея Кракова, который носит его имя. Эмерик Чапский возвел здание Музея и вместе с коллекцией передал городу Кракову. Это и обеспечило сохранение коллекций. История строительства музея и его экспонаты достаточно известны и описаны. Нас интересуют монеты и медали, которые не попали в Краковский музей.

Известно, что в Краковском музее хранится так называемая «полонистика», состоящая из монет и медалей, которые чеканились в Польше и Великом княжестве Литовском. Вторая часть коллекции, так называемая «русистика», в которую входили монеты и медали российского происхождения, была оставлена в Станьково на сохранение Королю Чапскому. Эмерик Чапский вывез в Краков часть коллекции, которая имела отношение к Польше и ВКЛ. Он выбирал экспонаты по территориальному признаку, а не по исторической, научной или материальной ценности. Поэтому, зная об уникальных собраниях в Кракове, можно утверждать и о исключительности «русистики». Полных сведений об этот разделе коллекции Э.Чапского нет, поэтому нельзя ответить на вопрос, какая часть коллекции наиболее ценная.

В отличие от Краковских собраний, судьба коллекции, оставшейся в Станьково, до конца не выяснена. Новый владелец Станьково Кароль Чапский был Минским головой с 1890 по 1901 год. При всех своих достоинствах он, к большому сожалению Э.Чапскага, не перенял увлечения отца коллекционированием. Отказавшись от государственного жалованья в 1894 году, Чапскому за свой счет реализовав в Минске многие амбициозные проекты. Коллекция могла рассматриваться им как материальный источник. После смерти Чапского в 1904 году наследниками коллекции стали его жена Мария Чапская с Пусловских и малолетние дети. Сведения о коллекции теряются, как и сама коллекция.

Можно воссоздать коллекцию «русистики» Э.Чапскага, оставшуюся в Станьково? Монеты и медали раздела «полонистики» были описаны в пятитомном нумизматическом каталоге. Коллекция «русистики» так и осталась некаталогизированной. Воссоздать коллекцию «русистики» и другие разделы помогают надбивки, которыми Э.Чапский метил свою коллекцию. Надбивка представляет собой маленькую букву «С», в середине которой находятся штрих и точка, символизирующие родовой герб Гуттен-Чапских «Лелива». Штрих означает месяц, а точка — шестиконечную звезду. Размеры надбивки — около одного миллиметра. Буква «С» означает первую букву фамилии Чапского по-польски.

Все монеты и медали Э.Чапский метил с одной стороны. Это мог быть аверс или реверс. Клеймо портит внешний вид монеты или медали, особенно если они имеют небольшой размер. С чувством сожаления смотришь на монеты и медали хорошей сохранности, на которых выделяется клеймо. Это однозначно портит уникальные произведения медальерного искусства, известные в нескольких или единственном экземпляре. Какими представлениями руководствовался Эмерик Чапский, ставя личное клеймо на монету или медаль? Может, граф хотел таким образом защитить свою коллекцию от кражи или предчувствовал ее исчезновение.

В нашем случае клеймо на монете или медали дает возможность причислять её к коллекции. Не надо только путать клеймо и контрмаркировку, когда обозначались монеты для денежного обращения. На медалях контрмаркировка вообще не ставилась.

Российские монеты и медали, а также нумизматический материал других стран, не представленные в Краковском музее, разошлись по частным коллекциям и государственным музеям. Иногда такие монеты можно видеть в каталогах аукционов. В.Н.Рабцэвич описал монеты с надбивкой Э.Чапскага из собраний Национального музея США при Смитсоновский институте (Вашингтон).

Так сложилось, что хотя основным занятием Э.Чапскага была государственная служба и хозяйственная деятельность, европейскую известность принесло ему коллекционирование, которым он занимался неистово, но в свободное время. Только последние два года жизни были посвящены строительству музея и систематизации коллекции.

Интерес к коллекции Э.Чапскага имеет и практический смысл в связи с планом по созданию музея в дворцово-парковом комплексе Чапских в Станьково, где планируется экспонировать фотографии монет и медалей из коллекции Э.Чапского. Также можно по возможности собрать и известные образцы монет и медалей из раздела «русистики». Украшением музея должны стать и оригинальные экспонаты. Если возвращение коллекции из Кракова не может быть и рассмотрено, потому что все экспонаты были лично переданы Э.Чапским, то надо надеяться только на возврат монет и медалей из раздела «русистики» и тех экземпляров, которые не попали в Краковский музей.

Колесинский Валерий Францевич, скульптор, член бюро секции нумизматов и член правления Белорусского республиканского общественного объединения коллекционеров.