Эхо эпохи и Станьково: какой была жизнь в 1931 году на страницах советской газеты

К нам в руки попало белорусское издание 1931 года (спасибо нашему краеведу Игорю Калюжному!), обычный номер газеты «Советская Белорусь» N 150 (3239) от 3 июня 1931 года. В номере всё заурядно и этой характерностью для своего времени он нам и интересен, как иллюстрация тех лет, тем более, в номер попала статья о Станьково.

Прежде чем погрузиться в историю нашего Станьково, давайте ненадолго перенесемся на страницы июня 1931 года. Именно в это время страна, и белорусская деревня в частности, переживали тектонические сдвиги. О чем писала пресса почти 100 лет назад?

Летний номер 1931 года пестрит заголовками о новой советской реальности. На первом плане — аграрный вопрос и создание колхозов. Государство активно страхует посевы, перестраивает финансы сельхозартелей и массово открывает машинно-тракторные станции (МТС). Трактор становится главным символом прогресса, а механизатор — самой уважаемой профессией на селе.

Газета бьет тревогу по поводу кадров: деревне срочно нужны грамотные специалисты. На каждом углу объявляется набор в аграрные, лесные и математические техникумы, а также на рабфаки. Вчерашние крестьяне, в том числе молодежь из окрестных деревень, получают шанс выбиться в люди и стать агрономами или бухгалтерами.

Не обделена вниманием и «культурная революция». В статьях сообщается о гастролях белорусского театра имени Янки Купалы, открытии сельских библиотек и клубов. В деревню активно идет радио, газеты и ликбез.

Для Станьково 1931 год стал временем великой ломки и нового уклада. Наш край тогда входил в состав Койдановского района (который спустя год, в 1932-м, переименуют в Дзержинский). Местные жители, читая эти газетные колонки, узнавали о новых нормах выработки, ценах на сельхозстрахование и вступали в колхозы, навсегда меняя облик родной земли. Именно в этом ритме, между сводками с полей и постановлениями Совнаркома БССР, ковалась история нашего края.

Ниже статья в оригинальном написании. Текст на белорусском языке, дореформенная орфография 1930-х годов.


Станькаўцы! Моцна трымайце сьцяг перамогі

 

Ударнікі палёў, калгасьнікі Станькаўскага сельсавету, ледзь золак—ужо на сенажаці. Сёньня яны выйшлі раней звычайнага. Сёньня яны работу канчаюць раней, бо ўвечары ідуць на вялікую ўрачыстасьць, атрымліваць ганаровы пераходны сьцяг імя газэты «Савецкая Беларусь».

Работа кіпела ва-ўсю. Без адпачынку, ня трацячы нават хвіліны на сьнеданьне і полудзень, калгасьнікі калгасу імя Тэльмана, «Зьвязда», «Станькаўцы» да 3-х гадзін выканалі норму. Але ляжыць сухое сена і калгасьнікі пастаўляюць яшчэ больш напружыць сілы, а ўбраць сёньня. І так, дружная ўдарная работа ішла да вечара.

У вечары калгасьнікі і калгасьніцы, убраўшыся па-сьвяточнаму, прыйшлі да палацаў былога графа Чапскага. Цяпер гэты палац займае дзіцячая калёнія. Цяпер на абшарах, на якіх раней пралівалі пот і кроў нявольнікі графа Чапскага, працуюць героі ўдарнікі палёў — саўгасьнікі станькаўцы. Для іх цяпер работа зрабілася справай гонару, справай славы і геройства.

Вялікі пляц, абкружаны з усіх бакоў стагадовымі ліпамі, клёнамі, хвоямі, піхтамі запоўнены калгасьніцамі, калгасьнікамі. Тут-жа прыладжаны цір Асавіяхіму і ідзе конкурсная страляньба. Сьпявае камсамольская братва вясёлыя бадзёрыя песьні. Усе пазіраюць на браму, чакаюць прыезду гасьцей-калгасьнікаў з іншых калгасаў.

Сонца пахілілася і ўжо можна было дастаць яго насілкай. У гэты час пачуўся грукат грузавіка, ехаў аркестр пагранатраду. Зараз-жа сабралася моладзь, вітаюцца з чырвонаармейцамі, гавораць аб сваіх дасягненьнях як яны дамагліся перамог. Чырвонаармейцы распытваюць як ідзе ўборка сена, хто першым з калгасаў выйдзе пераможцай па сенаўборцы.

З-за брамы паказаўся абоз. Едуць на парах добра адкормленых коней калгасьніцы і калгасьнікі. Іх спатыкаюць станькаўцы, завязваецца вельмі цікавая і характарная гутарка.

— Ну, як вы ўцягнулі сваіх аднаасобнікаў усіх у калгас? Хто ня ўступіў і чаму? Як вядзецца работа, ці ўсё пераведзена на зьдзельшчыну, ці атрымалі кніжкі вучоту працы і г. д.

І ў гэтай гутарцы ўчарайшых аднаасобнікаў, якія толькі думалі аб «сваім» шнуры, аб сваёй гаспадарцы, чуецца вялізарнейшае перараджэньне. Калгасьнікі дбаюць, жывуць ня толькі сваім калгасам, а яны цікавяцца наогул калгасным рухам, яны цікавяцца ўсёй работай сацыялістычнай пабудовы.

Пытаньне аб зьдзельшчыне і аб нормах выпрацоўкі займае адно з важнейшых і галоўнейшых пытаньняў работы ўсяго калгасу. Самі калгасьнікі гавораць, што зьдзельшчына наносіць сьмяротны ўдар гультаём, што пры зьдзельшчыне ня будзе адзін працаваць, а другі недзе валандацца, а кожны сваю норму павінен выканаць. Разам з тым, зьдзельшчына і правільны вучот працы пераконваюць і тых аднаасобнікаў, якія яшчэ дагэтуль не адарваліся ад пупавіны сваёй індывідуальнай гаспадаркі, якія яшчэ дагэтуль паддаюцца чуткам кулацкай агітацыі аб ураўнілаўцы.

У Койданаўскім раёне гэтымі днямі закончваецца ўвядзеньне вучоту і дача кожнаму калгасьніку працоўнай кніжкі. Трэба адзначыць, што гэтай рабочае партыйныя і савецкія арганізацыі аддалі належную ўвагу і прынялі ўсе меры для хутчэйшага ўкараненьня ў работу калгасаў зьдзельшчыны і правядзеньня вучоту.

Доўга абгаворвалі, радзіліся паміж сабой калгасьнікі, дзяліліся вопытам сваёй ударнай работы, але асноўным, на чым яны спыняліся,—зьяўлялася паводле слоў калгасьнікаў,—«чорная пляма»—вёска Каменка, якая да гэтага часу ня ўступіла ў калгас. Мы маем,—кажуць калгасьнікі, — 93 проц. Станькаўскага сельсавету бедняцка-сяредняцкіх гаспадарак, уступіўшых у калгас, а нам трэба дабіцца 100 проц. І мы дапаможам бедняком і сарадняком як найхутчэй уступіць у калгас, а кулацкім падпівалам дамо рашучы адпор. Мы на базе суцэльнай калектывізацыі ліквідуем кулацтва як клясу.

Гутарка калгасьнікаў перапыняецца. Чырвонаармеец грае збор. Закалыхалася паветра. Далёкім водгульлем закліку разносіцца гук. Вялікая грамада калгасьнікаў зьбіраецца каля трыбуны.

Сход адкрывае сакратар парткому. Звыш 600 калгасьнікаў першага зьлёту Станькаўскага сельсавету шчыльна падыходзяць да трыбуны.

За перамогі, дасягнутыя ў другую бальшавіцкую Станькаўскі сельсавет атрымлівае ганаровы пераходны сьцяг імя газэты «Савецкая Беларусь». Старшыня Станькаўскага сельсавету тав. Вароніч—ад імя ўсіх калгасьнікаў запэўнівае, што калгасьнікі ні кроку не адступяць назад ад заваяваных пазыцый, прыкладуць усе сілы, усе намаганьні для таго, каб быць першымі ў радох барацьбітоў за сацыялістычную перабудову сельскае гаспадаркі. З усёй бальшавіцкай энэргіяй і ўпартасьцю мы будзем змагацца за своечасовую ўборку сенажацяй і збожжа. Прыкладзем усе сілы да таго, каб ніводнага кілё не засталося на поле, каб ніводнага кілё не папсавалася. Вызначаны плян хлебазагатовак мы пастараемся выканаць першымі.

Сабраўшыхся на ўрачыстасьць калгасьнікаў віталі: сакратар Койданаўскага райкому КП(б)Б тав. Вільчык, прадстаўнік ад пагранатраду—т. Пятроў і цэлы рад калгасьнікаў і калгасьніц.

У сваіх выступленьнях калгасьнікі запэўнівалі, што пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе ленінскага ЦК яны, уступіўшы на шлях сацыялістычнай перабудовы сельскае гаспадаркі, не адступяць. У агні клясавай барацьбы з кулацтвам і яго агентурай—правымі і «левымі», мы дамагліся,—заяўляюць калгасьнікі,—вялізарнейшых перамог. Нашы перамогі зьяўляюцца лепшым прыкладам правільнасьці генэральнай лініі нашай партыі.

Сход закончыўся чытаньнем пастановы прэзыдыуму Койданаўскага РВК аб узнагародзе калгасаў і лепшых ударнікаў-калгасьнікаў за ўдарнае правядзеньне другой бальшавіцкай.

Не гледзячы на позьні час, на тое, што калгасьнікі ўвесь дзень па-ўдарнаму працавалі на сенаўборцы, энтузіязм і бадзёрасьць калгасьнікаў білі крыніцай.

Абвяшчаем сябе ўдарнікамі імя газэты «Савецкая Беларусь», — заявіў адзін з калгасьнікаў. І гэты заклік падхапілі ўсе калгасьнікі з выключным аднадушшам. Ударнікі калгасу «Зьвязда» зачыталі рапарт сваіх дасягненьняў—і зьвярнуліся з заклікам да ўсіх калгасьнікаў БССР правесьці падпіску на пазыку «3-ці рашаючы». Яны, калгасьнікі «Зьвязды» падпісаліся на месячны заработак. Да гэтага заклікаюць яны ўсіх калгасьнікаў БССР.

Першы зьлёт калгасьнікаў Станькаўскага сельсавету закрыўся пад бурныя воплескі мазалістых рук і магутныя гукі «Інтэрнацыяналу». Пасьля сходу калгасная моладзь наладзіла вечарыну.

Новае жыцьцё кіпіць, па-новаму думаюць калгасьнікі. Іх ужо ня зьвязвае абмежаванасьць свайго двара. Яны актыўныя будаўнікі сацыялізму, актыўныя барацьбіты за новае лепшае жыцьцё.

А. К.


По материалам газеты «Советская Белорусь», спасибо Игорю Калюжному https://czapski.by/

Изображения не являются фотодокументами, сгенерировано с помощью ИИ, носят иллюстративный характер!


Мир и страна в 1931 году
  1. Год массового создания МТС в СССР. Если в 1930 году тракторные станции были экспериментом, то в 1931 году ЦК ВКП(б) принимает решение о повсеместном создании МТС. Именно МТС (а не сами колхозы) в начале 30-х были главными центрами технической культуры на селе.
  2. Разгар Первой пятилетки (1928–1932). Страна живет в режиме форсированной индустриализации. Строятся гиганты: Магнитогорский металлургический комбинат, ДнепроГЭС, Сталинградский тракторный. Деревня (в том числе колхозы Станьково) становится главным источником ресурсов и рабочей силы для этих строек.
  3. Койдановский район и польский нацрайон. Для истории Станьково важен именно локальный контекст. В 1931 году поселок относится к Койдановскому району. Уже в марте 1932 года Койданово переименуют в Дзержинск, а район станет польским национальным районом (Койдановский/Дзержинский польский нацрайон). В школе будет введен польский язык, а в районе начнется бурный рост национальной культуры (которая, увы, будет жестоко уничтожена в 1937-1938 годах).
  4. Мировой контекст: Великая депрессия. Пока в СССР рапортуют о «великих стройках коммунизма» и энтузиазме, в капиталистическом мире бушует тяжелейший экономический кризис. В США закрываются банки, миллионы людей стоят в очередях за бесплатным супом. Этот контраст советская пропаганда активно использует, чтобы показать «загнивание Запада» и преимущества плановой экономики.
  5. Культурный скачок в БССР. В 1931 году в Беларуси продолжается кампания по ликвидации неграмотности (ликбез). Открываются сотни новых изб-читален, сельских клубов и кинотеатров. Именно в это время белорусский язык и культура переживают период активного советского строительства (который скоро сменится жесткими репрессиями).

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.