Вясёлым святкваннем Масленіцы з песнямі, танцамі, вясёлымі гульнямі, традыцыйнымі блінамі і іншымі разнастайнымі пачастункамі праводзілі зіму ў Станькаве.
Да местных жыхароў на свяце далучыліся таксама і госці з Дзяржынска, Данілавіч, Негарэлага. І дарослыя, і дзеці засталіся ў захапленні ад насычанай праграмы, падрыхтаванай Станькаўскім Домам культуры і раённым Цэнтрам турызма і краязнаўства, якія паспяхова выступілі ў творчым тандэме арганізатараў мерапрыемства.
З канцэртнымі нумарамі выступалі артысты Станькаўскай школы мастацтваў, абласнога аграрна-тэхнічнага ліцэя, Дамоў культуры Станькава і пасёлка Энергетыкаў. Удзельнікі ваенна-гістарычнага клуба “Крутагор’е” ладзілі паказальныя рыцарскія баі, а таксама праводзілі гульні-спаборніцтвы і танцавальныя майстар-классы. Шмат жадаючых было паўдзельнічаць і ў традыцыйных конкурсах: хто далей кіне валёнак, хутчэй здолее з завязаннымі вычыма ухватам чыгунок “у печ” паставіць, канат перацягне або даўжэй пратрымаецца на бервяне падчас бойкі мяшкамі.
Вабіла да сябе гледачоў і выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Свае работы на ёй прадставілі майстры Дар’я Адамчук, Таццяна Ахрэм, Вольга Семіжон і вучні, ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах і бізнес-кампаніі “Крынічка” Дзяржынскага раённы Цэнтра турызма і краязнаўства.
І якая ж масленіца без пачастункаў! Супрацоўнікі райспажыўтаварыства шчыравалі над прыгатаваннем бліноў і шашлыкоў, прапаноўваючы таксама гарачую гарбату і каву, а работнікі РЦТіК усіх жадаючы запрашалі да сяброўскага вогнішча, адведаць гарачай “салдацкай” кашы.
У фінале удзельнікі свята аб’ядналіся ў вялікі харавод, у цэнтры якога спалілі пудзіла Масленіцы. Згодна з павер’ямі – спалілі разам з марозам, холадам, цемрай, нягодамі і непрыемнасцямі.
Наперадзе – Вясна, сустракаем! Да сустрэчы на нашых наступных мерапрыемствах!
Станькаўскі Дом культуры.