Станькаўскі Дом майстроў знаёміць з беларускімі традыцыямі велікоднай пісанкі

На базе Станькаўскага ДК майстры раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці правялі майстар-клас па аздабленню велікодных яек у старажытнай тэхніцы роспісу воскам. Навучэнцы дзяржынскай сярэдняй школы №2 і ўдзельнікі гуртка “Юны фалькларыст” ДУДА “Дзяржынскі раённы Цэнтр турызма і краязнаўства” з цікавасцю і захапленнем асвойвалі сакрэты майстэрства з дапамогай Алы Балясавай. Кожны змог стварыць сваю маленькую калекцыю беларускай пісанкі. Дзеці ўпэўнена абяцалі, што цяпер і сваіх бацькоў дома навучаць.

Чарговы такі творчы занятак Ала Балясава правядзе 5 красавіка (чацвер) на базе Цэнтра турызма і краязнаўства ў Станькава. Запрашаем усіх жадаючых, дзяцей і дарослых.

Пачнецца майстар-клас у 17.15 і будзе доўжыцца прыкладна да 19.00. Таму майстар заўважыла, што калі хтосьці трошкі і спазняецца (напрыклад, рабочы графік не дазваляе прыйсці своечасова), то ўсё роўна варта далучыцца.
Удзельнікам трэба мець з сабой 2-3 звараныя ўкрутую яйкі, пакецік з харчовай фарбай, свечкі. Пытанні па тэл.: +375 (29) 564-46-87
Дзяржынскі РЦКіНТ

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.