Как в Центре экологического туризма «Станьково» звали весну

24 сакавіка ў цэнтры экалагічнага турызму “Станькава” было наладжана свята  – “Гуканне вясны”.

v-stankovo-19[1] v-stankovo-10[1]

 

 

 

 

 

Дакладнай даты ў гэтага старажытнага абраду няма: у некаторых мясцінах яго праводзяць раней, у другіх – пазней. Бясспрэчна адно: вясна – заўсёды жаданая. Тым больш сёлета, калі маразы і сцюжа не спяшаюцца саступаць месца доўгачаканаму цяплу.

Нашы продкі ўяўлялі вясну прыгожай маладой дзяўчынай. Гукаючы яе, рабілі ахвярапрынашэнні, гулялі ў гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні. Без гэтых рытуальных дзеянняў не абышлося і ў Станькаве, дзе, нягледзячы на халоднае на-двор’е, людзі весяліліся ад душы.

На святочным прадстаўленні сваё майстэрства паказалі многія творчыя калектывы, у пераважнай большасці, Фаніпальскага Дома культуры. Народны ансамбль “Шчодрыца”, вакальны ансамбль “Медуніца”, калектыў “Жэўжыкі” – іх канцэртныя нумары сагравалі публіку і дарылі мноства станоўчых эмоцый. Апладысментамі суправаджалася і выступленне артыстаў народнага ансамбля народнай песні “Баравічанка” Баравікоўскага Дома культуры, а таксама Станькаўскага СДК. Нікога не пакінулі абыякавым і дасціпныя жарты скамарохаў Святланы Галабурды і Алега Матусевіча. Свята аздаблялі раставыя лялькі ў выглядзе курыцы, пеўня і індычкі. Многім, асабліва дзецям, вельмі хацелася сфатаграфавацца разам з імі.

Лёгкі марозік, цудоўны настрой, танцы на свежым паветры, як вядома, спрыяюць добраму апетыту. Арганізатары паклапаціліся, каб ніхто з гасцей не застаўся галодным. Падчас урачыстасці працавалі дзве паходныя палявыя кухні, і ўсе, хто хацеў, маглі паспытаць (прычым бясплатна) салдацкай кашы, рыбнай юшкі, сагрэцца гарачай гарбатай.

Удзельнікі свята таксама мелі магчымасць набыць альбо выйграць у латарэю мастацкія вырабы з саломкі, пано, вышываныя ручнікі, лялькі, змайстраваныя навучэнцамі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Фаніпаля. Была арганізавана і выстава мастацкіх здымкаў фатографа Віктара Суглоба.

Свята “Гуканне вясны” адбылося. Застаецца чакаць, што ў самы бліжэйшы час жаданыя цяпло і абуджэнне прыроды абавязкова сагрэюць нашу зямлю!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.