Творчы Алімп запрашае ў Станькава

14 красавіка ў Станькаўскім ДК адбудзецца першы адборачны тур агульнараённага смотра-конкурса клубных устаноў “Вясковай творчасці Алімп”.

“Вясковай творчасці Алімп” мае шматгадовую і слаўную традыцыю на Дзяржыншчыне. Гэта адначасова і цудоўнае свята талентаў, і крэатыўная пляцоўка. Для ўдзелу ў смотры-конкурсе клубныя ўстановы раёна рыхтуюць асаблівыя канцэртныя праграмы і выставы. Тым самым яны падводзяць вынікі мінулага года, прэзентуюць свае лепшыя творчыя знаходкі і абменьваюцца вопытам з калегамі.
У першым туры выступяць артысты і творчыя калектывы Лагавішчанскага клуба, Баравікоўскага, Бараўскога, Станькаўскага і Томкавіцкага дамоў культуры.

Пачатак у 17.00. Кошт білетаў — 2 рублі.
Запрашаем на вясенні канцэрт – падтрымаць таленавітых землякоў!

Дзяржынскі РЦКіНТ

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.